Прыгожы, светлы быў дзянёк, І сонейка прыемна грэла. Конь плуг у сырой зямлі валок, За ім – хлапчук, упарты, смелы. Адзін застаўся ён у маці — Адна надзея і любоў. А тут — пісьмо з ваенкамата, І у маці закіпела кроў. Сыночак, ты ў мяне адзін застаўся! – Прасіла маці. Ёй у адказ: — Я дабравольцам запісаўся. Адпомшчу, мама, я за нас! За тату, брата, за Марылю – Сястру, што летам тым забілі. Матуля, не перашкаджай. Цябе люблю, ты гэта ведай!
…Вецер. Лістапад. У акно Ліецца дождж і падступае холад. Навін ад сына не было даўно, Ужо прыблізна каля году. Стук – вестку паштальён прынёс Сярод глухой і цёмнай ночы. Змарнелыя ад гора і ад слёз Блукаюць па паперы вочы. У грудзях так моцна сэрца б’ецца. І вобраз сына ў вачах стаіць. Такога быць не можа, не можа быць! З рук выпусціўшы ліст, яна Нібы аслупянела: Прапаў на полі боя сын, Не знойдзена і цела. У момант страціла надзею маці, І сэнсу ў яе жыцці не стала. Крык роспачы раздаўся ў хаце: І сэрца маці біцца перастала.
|