Ведаеш ты, Колькi ёсць у жыццi дарог, Зорка ў начы, I сустрэне цяплом парог. Я да цябе, З легкiм сэрцам заўжды iмкнусь, Мацi мая, Ты краiна мая, Беларусь… Ведаеш ты, Колькi есць на Зямлi шляхоў, Колькi яшчэ, Пра цябе напiшу радкоў. У кожным радку, Я душой да цябе дакранусь. Родны куток, Ты краiна мая, Беларусь... Ведаеш ты, Як сумую на тых шляхах, Сны пра цябе, Пра буслоў на тваiх палях. Думкай сваёй, Я ў паветра тваё акунусь, Усё для цябе, Ты Радзiма мая, Беларусь….
|